A
Alexandr3
Іншы ўзровень
Пасля роўтэраў іншых вытворцаў, гэта зусім іншы ўзровень. Такая маленькая скрынка працуе хутчэй і стабільней чым роўтэры сусветна вядомых канкурэнтаў і пры гэтым мае кошт кітайскіх тармазных вырабаў.
Пакрыццё WiFi больш якаснае чым у больш дарагога Zyxel з доўгімі антэнамі, хаця па лічбах антэны у Mikrotik маюць усяго 1,5 dBi, а у Zyxel 5dBi.
Наладзіць PPPoE для ByFly, зусім не складана, гэта можа зрабіць нават чалавек які не зусім разбіраецца ў гэтых рэчах. Усё што трэба, гэта перайсці на адрасе 192.168.88.1, адкрыецца старонка для ўваходу, набраць логін admin, пароль не патрэбен і ўвайсці у налады. У наладах ёсць старонка для хуткіх наладаў (для яе ўключэння, трэба ўверсе старонкі націснуць кнопку Quick Set) і на ёй можна поўнасцю наладзіць роўтэр для працы з інтэрнэтам, у аб'ёме дастатковым для большасць звычайных карыстальнікаў, а ў канцы старонкі націснуць Apply Configuration і ўсё гэта без дадатковых пераходах па ўкладках і вакенцах.
Достоинства
Якасць, стабільнасць, хуткасць, прывабны дызайн, цана.
Недостатки
На сёння іх няма.

![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC]](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_g8sjl9b9y0k6pbmvkdbg_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 2](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_ntmrrnty8drgi7fon4v2_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 3](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_bnlfgj6428ziy7f2xcnb_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 4](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_ufktclet5aah4pmhfy2e_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 5](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_znp4l8kulsk5htketcns_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 6](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_uvje7ehmul44razubpo6_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 7](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_8minludkca3t8mml4ce8_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 8](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_1i4gzoxav8vludo39isz_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 9](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_ctbugsoehmdgkaoryanx_1794442370.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC] — фото 10](/webp/elementfile/imagesaver/product/mini/i_zx7gnvfgmekhrfx8efgy_1794442371.webp)
![Wi-Fi роутер Mikrotik hAP lite [RB941-2nD-TC]](/webp/elementfile/imagesaver/product/big/i_g8sjl9b9y0k6pbmvkdbg_1794442370.webp)